МАЙСТАР-КЛАС ВЫКАРЫСТАННЕ ЭФЕКТЫЎНЫХ ЗАДАННЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ ВУЧНЯЎ
МАЙСТАР-КЛАС
«ВЫКАРЫСТАННЕ ЭФЕКТЫЎНЫХ ЗАДАННЯЎ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЯК СРОДАК ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ ПАЗНАВАЛЬНАЙ АКТЫЎНАСЦІ ВУЧНЯЎ»
Дзядкоўская Ірына Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Мэта: расшырыць прафесійныя веды і практычныя навыкі педагогаў у выкарыстанні эфектыўных заданняў для фарміравання і развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў; арганізаваць сумесную работу ўдзельнікаў майстар-класа над метадычнымі прыёмамі і відамі.
Задачы:
стварыць умовы для фарміравання матывацыйнай гатоўнасці ўдзельнікаў майстар-класа да азнаямлення з матэрыялам;
прадэманстраваць магчымасці выкарыстаных формаў работы з вучнямі і прагназуемыя вынікі іх прымянення;
пазнаёміць ўдзельнікаў з асаблівасцямі прымянення інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій на ўроку;
арганізаваць сумесную работу ўдзельнікаў майстар-класа і стварыць умовы для іх самарэалізацыі і творчай актыўнасці.
Абсталяванне: мультымедыйная прэзентацыя, мультыборд з выхадам у інтэрнэт, заданні на картках, кюар-коды, маркеры, табліцы “Этапы развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”, “Сістэма крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”, “Сувязь сродкаў і спосабаў развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”, “Кампаненты пазнавальнай актыўнасці вучняў”, мадэль фарміравання пазнавальнай актыўнасці вучняў на аснове прымянення электронных адукацыйных рэсурсаў, карта мэтавызначэння «Зорка мэт».
Ход майстар-класа
I этап — арыентавана-матывацыйны (да 2 хвілін).
Мэта: псіхалагічная настроенасць удзельнікаў майстар-класа да педагагічнага ўзаемадзеяння з вядучым.
Метадычная задача: стварыць умовы для псіхалагічнай настроенасці ўдзельнікаў на дзейнасць па фарміраванні пазітыўных эмоцый да тэмы майстар-класа.
|
Змест этапа |
Дзейнасць вядучага |
Дзейнасць удзельнікаў майстар-класа |
|
Прывітанне
|
Прывітанне. Знаёмства з удзельнікамі майстар-класа (прапаную запісаць свае імёны на бэйджах). |
Запісваюць свае імёны на бэйджах. |
|
Уступнае слова |
Сучасны настаўнік… Хто ён? Якім павінен быць? Гэтае пытанне заўсёды хвалявала і хвалюе. Ён мусіць быць самы-самы! Калі задаць гэтае пытанне вучню, то пачуем: “Настаўнік павінен быць самы актыўны, самы ініцыятыўны, самы дынамічны, самы модны”. А як адкажаце на гэтае пытанне вы? Папрашу вас свае адказы суаднесці з прадметамі, якія знойдзеце ў чароўнай скрыні. |
Псіхалагічна настройваюцца на работу |
|
Незвычайны пачатак майстар-класа, накіра-ваны на матывацыю ўдзельнікаў |
Гульня “Чароўная скрыня”. Удзельнікам майстар-класа прапануецца выцягнуць са скрыні схаваны прадмет і даць тлумачэнне, выказаць асацыяцыі (у скрыні могуць быць флэшка, цацка, люстэрка, гадзіннік, кніга). |
Вядуць дыялог, праяўляюць актыўную пазіцыю. |
|
Вызначэнне тэмы майстар-класа |
Фармулірую тэму майстар-класа «Выкарыстанне эфектыўных заданняў на ўроках беларускай мовы як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў». |
Вызначаюцца з тэмай майстар-класа |
II этап — актуалізацыя субъектнага вопыту ўдзельнікаў (да 5 хвілін)
Мэта: дыягностыка педагагічнага вопыту ўдзельнікаў майстар-класа, матывацыя на сумесную дзейнасць.
Метадычная задача: стварыць умовы для дыягностыкі прафесійнага вопыту і матывацыі на сумесную работу па вызначэнню «праблемнага поля» майстар-класа.
|
Змест этапа |
Дзейнасць вядучага |
Дзейнасць удзельнікаў майстар-класа |
|
Вызначэнне ўзроўню падрыхтаванасці ўдзельні-каў да ўспры-мання вопыту майстра, актуальнасці яго даследа-ванняў |
Гутарка. У канцэпцыі вучэбнага прадмета “Беларуская мова” адным з прынцыпаў навучання акрэсліваецца матывацыйны прынцып, накіраваны на фарміраванне ў вучняў трывалых навыкаў літаратурнага вымаўлення і правапісу; забяспечанне развіцця лагічнага мыслення, выпрацоўку спосабаў навучальнай дзейнасці, неабходных для асэнсавання законаў беларускай мовы, выяўлення значэння, формы выражэння і функцый моўных адзінак; выкарыстанне беларускай мовы ва ўсіх сферах жыццядзейнасці: пазнавальнай, навучальнай, вытворчай, нацыянальна-культурнай, побытавай. Па выніках рэспубліканскага маніторынга, праведзенага ў 2017/2018 навучальным годзе, праверачную работу на высокім і дастатковым узроўнях выканалі толькі 46% вучняў 8 класса. Пры выкананні другога задання вучні памыляліся ў правапісе слова пасыпаная з прапанаваным выбарам літар у суфіксе, па аналогіі з рускай мовай вучні выбралі -нн- (пасыпанная). Большасць вучняў дапусцілі арфаграфічныя памылкі пры выкананні трэцяга задання (падбор беларускіх адпаведнікаў да словазлучэнняў рускай мовы) і пятага задання (скласці і запісаць тэкст-апавяданне). Прааналізаваўшы дыягностыку ўзроўню пазнавальнай актыўнасці і пазнавальнай патрэбнасці вучняў 5 класа (методыкі: «Дыягностыка ўзроўню пазнавальнай актыўнасці вучняў» (Г.І. Шчукіна, Т.І. Шамава), «Дыягностыка пазнавальнай патрэбнасці» (В.С. Юркевіч), прыйшла да высновы, што только 16% вучняў маюць высокі ўзровень, 20% — нулявы ўзровень пазнавальнай актыўнасці. Толькі 24% вучняў могуць самастойна знайсці адказ на пастаўленае пытанне, 32% вучняў эмацыянальна адносяцца да цікавых для іх спраў, цікавых заданняў, 28% вучняў задаюць пытанні пры вывучэнні вучэбнага матэрыялу. Лічу, што важным рэсурсам навучання беларускай мове з’яўляецца развіццё пазнавальнай актыўнасці як сродку павышэння матывацыі і якасці ведаў вучняў. |
Удзельнічаюць у гутарцы.
Абмяркоўваюць у групах вынікі рспубліканскага маніторынга. |
|
Стварэнне ўмоў для актуалізацыі «праблемнага поля» майстар-класа |
Над праблемай пазнавальнай актыўнасці вучняў у розныя перыяды развіцця педагогікі працавалі В.А. Сухамлінскі, С.М. Лысянкова, Г.І. Шчукіна, Н.Р. Марозава, С.С. Кашлеў, А.Г. Сарока. Вучоныя вызначаюць пазнавальную актыўнасць як якасць дзейнасці вучня, якая праяўляецца ў яго адносінах да зместу і працэсу навучання, у імкненні да эфектыўнага авалодання ведамі і спосабамі дзейнасці за аптымальны час, у мабілізацыі духоўна-валявых намаганняў на дасягненне вучэбна-пазнавальнай мэты. Г. І. Шчукіна лічыць, што пазнавальная актыўнасць – “гэта пэўная накіраванасць асобы, звернутая да вобласці пазнання, да яе прадметнага боку і да самога працэсу авалодання ведамі” [4, с. 11]. На думку Г. І. Шчукінай, фарміраванню пазнавальнай актыўнасці спрыяюць такія групы ўмоў, як змест навучання, працэс пазнавальнай дзейнасці вучняў і адносіны, якія складваюцца ў адукацыйным працэсе паміж яго ўдзельнікамі. Даследчык І. Ч. Босы адзначае, што “пазнавальная актыўнасць вучня выражаецца ў імкненні вучыцца, пераадольваючы цяжкасці на шляху здабывання ведаў, у прыкладанні максімуму асабістых валявых намаганняў і энергіі ў разумовай працы” [1, c. 3-7]. І.І. Падласы адзначае, што “пазнавальная актыўнасць вучня выражаецца ў імкненні вучыцца, пераадольваючы цяжкасці на шляху набыцця ведаў, у прыкладанні максімуму уласных валявых намаганняў і энергіі ў разумовай працы” [2, с. 95]. Такім чынам, развіццё пазнавальнай актыўнасці – гэта працэс, пры якім ствараюцца ўмовы, неабходныя для пазнавальнай актыўнасці вучняў, а вучань праяўляе гэтую пазнавальную актыўнасць. |
Абмяркоўваюць у групах паняцце “пазнавальная актыўнасць”.
Пагружаюцца ў праблему “пазнавальная актыўнасць”.
|
III этап — мэтавызначэнне (да 2 хвілін)
Мэта: асабістая пазіцыя кожнага ўдзельніка ў вызначэнні мэт сваёй работы на майстар-класе.
Метадычная задача: стварыць умовы для асабістай мэтанакіраванасці ўдзельнікаў.
|
Змест этапа |
Дзейнасць вядучага |
Дзейнасць удзельнікаў майстар-класа |
|
Вызначэнне мэты занятку |
Прапаную ўдзельнікам вызначыць, чаго яны чакаюць ад майстар-класа. На экране пытанні, з якімі мы сутыкаемся кожны дзень: Што? Дзе? Калі? Як? Навошта? Па статыстыцы самае пытанне: навошта? Адказваем на пытанне «Навошта?» і фармулюем сваю мэту. Прапаную выкарыстоўваць карту мэтавызначэння «Зорка мэт» і сфармуляваць сваю мэту удзелу ў майстар-класе. |
Адказваюць на пытанні. Актыўна ўдзельнічаюць у вызначэнні асабістай мэты. Фармулююць сваю мэту. |
IV этап — пазнавальна-дзейнасны (да 30 хвілін)
Мэта: знаёмства з прыёмамі, метадамі, спосабамі арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў; першасны вопыт метадычнага суправаджэння арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў сродкамі выканання практычных заданняў удзельнікамі майстар-класа.
Метадычная задача: пазнаёміць удзельнікаў майстар-класа з прыёмамі, метадамі, спосабамі арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў; стварыць атмасферу калектыўнага ўзаемадзеяння па фарміраванні першаснага вопыту арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў; стварыць умовы для практычнай дзейнасці ўдзельнікаў па засваенні прыемаў і метадаў арганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў.
|
Змест этапа |
Дзейнасць вядучага |
Дзейнасць удзельнікаў майстар-класа |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Уступнае слова |
Кожны з нас — асоба. Са сваім характарам, звычкамі, захапленнямі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае прыналежнасць да працавітага, мужнага, адданага сваёй роднай зямлі і роднай беларускай мове народа. На фоне музыкі чытаю верш Л. Полазавай “Родная мова”. Вы паслухайце родную мову: Жаўруковаю песняй звініць… Колькі фарбаў, адценняў у слове! Як пявуча ліецца – гучыць! Васількамі, рамонкамі шэпча У квяцістых, раздольных лугах. Гулкім рэхам гамоніць у зарэччы, Салаўінаю трэллю ў гаях. То шчымліва, журботна галосіць, То вясёлкай над борам плыве. То ў госці ласкава запросіць, То бяседу гасцінна вядзе! |
Слухаюць |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Практычная работа па набыцці вопыту арганізацыі пазнавальнай дзейнасці
|
1. Бліц-апытанне. 1. Гукі, пры вымаўленні якіх пераважае голас. (Галосныя) 2. Надрадковы знак у выглядзе коскі. (Апостраф) 3. Знак прыпынку, які ставіцца ў канцы клічнага сказа. (Клічнік) 4. Адушаўлёным ці неадушаўлёным з’яўляецца назоўнік “нябожчык”? (Адушаўлёным) 5. Якім слоўнікам трэба карыстацца, каб вызначыць лексічнае значэнне слова? (Тлумачальным) 6. Пастаўце назоўнік жаночага роду “муха” ў давальным склоне. (Мусе) 7. Якога скланення назоўнікі “ноч”, “гусь”? (Трэцяга) 8. Ці з’яўляецца членам сказа зваротак? (Не) 9. Назавіце стылі маўлення. (Мастацкі, навуковы, афіцыйны, публіцыстычны, гутарковы). 10. Пастаўце займеннік “сябе” ў форме назоўнага склону. (Зваротны займеннік “сябе” не мае формы назоўнага склону). |
Адказваюць на пытанні.
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
2. Арфаграфічная мазаіка. Уставіць прапушчаныя літары (па пяць слоў кожнай камандзе). Га…лё, гру…па, кало...се, мы…шу, гры...кі, зага..ка, лё…кі, кні…ка, снежан..скі, восен..скі, чэрвен..скі, жнівен..скі, абедзе…ны, карцi…ны, птушы…ны, салаўі…ны, л…снічоўка, г…рой, м…довы, м…дуніца. |
Словы размяшчаюць на дошцы. Падвядзенне вынікаў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
3. Антонімы. Запісаць па пяць антонімаў да слоў.
|
Размяшчаюць адказы на дошцы. Падвядзенне вынікаў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
4. Творчае заданне “Пара года”. Дапісаць словы ў вершах, выразна прачытаць. Можна карыстацца падказкамі. Падабраць ілюстрацыю да пары года. Пара года ___________
Пара года____________
Пара года____________
Пара года____________
|
Размяшчаюць адказы на дошцы. Зачытваюць вершы. Падвядзенне вынікаў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
5. Скланенне назоўніка. Размеркаваць назоўнікі ў табліцу “Тры скланенні назоўнікаў”.
1. Абноўка, вецер, аварыя, асіннік, біяграфія, бераг, ноч, горыч, госць, загадка, дабро, даўжыня, печ, радасць, Беларусь. 2. Елка, жняя, мыш, жыццё, жнівень, кветка, кроў, самавар, сенажаць, смецце, станцыя, соль, цішыня, бор, аповесць. 3. Ляснік, муха, мароз, завея, чырвань, неба, завязь, ясень, вада, Сібір, дапамога, муха, восень, рэха, цікавасць. 4. Снег, сырасць, холад, вясна, свежасць, вясёлка, слова, зелень, дзень, бульба, дарога, мудрасць, горад, хмара, Нарач. |
Размяшчаюць адказы на дошцы. Падвядзенне вынікаў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
6. Спражэнне дзеяслова. Вызначыць спражэнне дзеясловаў.
|
Размяшчаюць адказы на дошцы. Падвядзенне вынікаў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
7. Фразеалагізмы. Суаднесці фразеалагізмы з іх значэннем. Устанавіць адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх сінонімамі.
Устанавіць адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.
Вызначыць фразеалагічныя адпаведнікі ў рускай мове.
Устанавіць адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і іх значэннем.
|
Размяшчаюць адказы на дошцы. Падвядзенне вынікаў.
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
8. Гульня “Апрані ляльку”. Выбраць віды адзення і абутку для лялькі. Капялюш, рукзак, патэльня, камізэлька, футра, кашуля, сукенка, спадніца, чаравікі, шкарпэткі, пінжак, бранзалет, пантофлі, акуляры, парасон, прас. |
Падбіраюць і называюць словы. Карыстаюцца тлумачальнымі і перакладнымі слоўнікамі. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
9. Віртуальнае заданне “Кветкі па-беларуску”.
10. Віртуальнае заданне “Прыказкі пра веды”. |
Выконваюць інтэрактыўныя заданні, карыстаючыся кюар-кодамі. |
V этап — рэфлексіўна-карэкцыйны (да 5 хвілін)
Мэта: ацэнка эфектыўнасці ўзаемадзеяння педагога і ўдзельнікаў майстар-класа; вызначэнне важнасці атрыманых ведаў для выкарыстання ў далейшай педагагічнай дзейнасці.
Метадычная задача: забяспечыць умовы для рэфлексіўнай ацэнкі майстар-класа і вынікаў сваёй работы; вызначыць важнасць атрыманых ведаў і ўменняў для выкарыстання ў далейшай педагагічнай дзейнасці.
|
Змест этапа |
Дзейнасць вядучага |
Дзейнасць удзельнікаў майстар-класа |
|
Стварэнне сітуацыі эмацыяналь-ных адносін да праблемы майстар-класа
|
Заключнае слова. У 9 класе праведзена дыягностыка ўзроўню пазнавальнай актыўнасці і пазнавальнай патрэбнасці вучняў, якая паказала, што 88% вучняў маюць высокі і сярэдні ўзроўні пазнавальнай актыўнасці. 88% вучняў могуць самастойна знайсці адказ на пастаўленае пытанне, 76% вучняў эмацыянальна адносяцца да цікавага для іх занятку, 76% вучняў чытаюць дадатковую літаратуру па беларускай мове, 80% вучняў задаюць пытанні пры вывучэнні вучэбнага матэрыялу. 72% вучняў 9 класса навучаюцца на высокім і дастатковым узроўнях па беларускай мове. Прааналізаваўшы сваю дзейнасць і дзейнасць вучняў, прыйшла да высновы, што сістэматычнае выкарыстанне эфектыўных заданняў у працэсе навучання дае вучням магчымасць вызначыць індывідуальны адукацыйны маршрут з улікам здольнасцей і інтарэсаў, будаваць лагічныя ланцужкі разважанняў і доказаў. Паказчыкам паспяховасці вопыту з’яўляецца ўдзел у раённых, абласных, рэспубліканскіх семінарах, інтэрнэт-канферэнцыях, правядзенне серыі адкрытых урокаў у рамках работы школьнага метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і раённага рэсурснага цэнтру настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Перспектыва ўдасканалення дадзенага вопыту ў прафесійнай практыцы заключаецца ў далейшым правядзенні работы па стварэнні сістэмы пазнавальных заданняў. |
Слухаюць вядучага, робяць вывады аб далейшай сама-адукацыі па пытаннях метадычнага суправаджэння развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў.
|
|
Рэфлексія |
Прапаную запоўніць табліцу “Этапы развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”.
Правожду рэфлексію. |
Запаўняюць табліцу “Этапы развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў”.
Выбіраюць ілюстрацыю для ацэнкі майстар-класа і сваёй дзейнасці на ім. |
Спіс літаратуры
- Босы, І. Ч. Актывізацыя пазнавальнай дзейнасці праз дыферэнцыяцыю навучання/ І. Ч. Босы// Беларуская мова і літаратура. – 2007. – № 4. – С. 3–7
- Падласы, І. П. Педагогіка: Новы курс: вучэб. для студ. выш. вучэб. устаноў: у 2 кн. Ч. 1/І. П. Падласы. – Масква: Гуманіт. выд. Цэнтр ВЛАДОС, 2009. – 527 с.
- Шамава, Т.І. Актывізацыя навучання школьнікаў/ Т.І. Шамава. – Масква: Педагогіка, 1990. – 208с.
- Шчукіна, Г. І. Педагагічныя праблемы фарміравання пазнавальных інтарэсаў вучняў/ Г. І . Шчукіна. – М.: Педагогіка. – 1998. – 208 с.
Дадатак 1
Сістэма крытэрыяў ацэнкі
эфектыўнасці развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў
|
Крытэрыі |
Паказчыкі
|
|
Матывацыйна- патрэбнасны |
– выкананне эўрыстычных заданняў, якія выходзяць за рамкі вучэбнай праграмы
|
|
– імкненне вучня задаволіць сваю пазнавальную актыўнасць з дапамогай розных крыніц
|
|
|
– інтарэс да вучэбнага прадмета
|
|
|
– выдзяленне навучання ў асноўныя прыярытэты
|
|
|
– пошук новай інфармацыі («што рабіць?», «як рабіць?»)
|
|
|
Асобасна-дзейнасны |
– уменне выкарыстоўваць свае дасягненні
|
|
– асабістая ініцыятыва
|
|
|
– самаарганізацыя, адказнасць
|
|
|
– наяўнасць самастойных поглядаў на набыццё ведаў
|
|
|
– самавыражэнне індывідуальнасці ў калектыўнай дзейнасці
|
|
|
Ацэначна-выніковы |
– рэфлексіўнасць
|
|
– арыентаванасць у вучэбным прадмеце
|
|
|
– усвядомленасць неабходнасці ведаў на практыцы
|
|
|
– супастаўленне патэнцыяльных магчымасцей з атрыманым вынікам ва ўмовах дзейнасці за пэўны час
|
|
|
– наяўнасць станоўчага выніку дзейнасці
|
Дадатак 2
Сувязь сродкаў і спосабаў
развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў
|
Сродкі развіцця пазнавальнай актыўнасці |
Спосабы развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў |
|
Развіццё пазнавальнай актыўнасці пры дапамозе зместу вучэбнага матэрыялу |
навізна зместу вучэбнага матэрыялу; абнаўленне засвоеных ведаў; уключэнне ў змест цікавых звестак і фактаў; раскрыццё сэнсавага значэння аб'ектаў; практычная значнасць зместу вучэбнага матэрыялу.
|
|
Развіццё пазнавальнай актыўнасці, звязанай з арганізацыяй і характарам правядзення пазнавальнай дзейнасці вучняў |
наяўнасць новых спосабаў дзейнасці; прымяненне даследчых і пошукавых форм работы; стварэнне праблемных сітуацый; самастойная работа ў розных формах; выкарыстанне нагляднасці; творчыя заданні.
|
|
Развіццё пазнавальнай актыўнасці, звязанай з залежнасцю адносін паміж удзельнікамі адукацыйнага працэсу |
узаемная падтрымка; элементы спаборніцтва; заахвочванне; эмацыянальны камфорт; гульнёвы характар дзейнасці; улік індывідуальных асаблівасцей вучняў.
|
Дадатак 3
Кампаненты пазнавальнай актыўнасці вучняў
|
Кампаненты пазнавальнай актыўнасці |
Змест кампанента |
Паказчыкі |
Характарыстыка праяўлення |
|
Эмацыянальна-матывацыйны |
Асаблівасці эмацыянальнага падтрымання ўласнага вопыту; уключэнне патрабаванняў, інтарэсаў, матываў з выкарыстаннем валявых намаганняў, накіраваных на дасягненне мэты. |
Імкненне быць лідарам, праяўленне інтарэсу да працэсу пазнання. Выкарыстанне валявых намаганняў. Прысутнасць эмацыянальных хваляванняў. Станоўчая матывацыя. Наяўнасць устаноўкі на творчасць.
|
Прыняцце і выкананне ўмоў. Высокае праяўленне інтарэсу. Устойлівыя станоўчыя адносіны. Актыўная творчая пазіцыя. |
|
Дзейнасна-практычны |
Вызначэнне аб'ёму ведаў, уменняў, навыкаў, спосабаў дзейнасці, гатоўнасці і здольнасці іх прымяняць; сацыяльная накіра-ванасць пазнаваль-най дзейнасці. |
Праяўленне ініцыятыўнасці. Здольнасць выказваць ідэі пры выкананні практыкаванняў. Здольнасць задаволіць свой пазнавальны інтарэс у вучэбнай і пазавучэбнай дзейнасці. Самастойнае прымяненне ведаў і ўменняў пры выкананні заданняў. Уменне будаваць пытанні, якія неабходна задаць настаўніку ці аднакласнікам.
|
Дынамічны ўзровень вучэбнай дзейнасці. Самастойнае ўключэнне ў адукацыйны працэс. Праяўленне сацыяльнай адказнасці, разуменне значнасці самаадукацыі. |
|
Кагнітыўны |
Наяўнасць актуальных ведаў, пастаяннае ўдасканаленне ведаў, крытычнасць мыслення, творчая актыўнасць. |
Імкненне ўдзельнічаць у алімпіядах, конкурсах, канферэнцыях. Уменне працаваць як індывідуальна, так і калектыўна. Узровень разумення вучэбнага матэрыялу, інтарэс да зместу і самога працэсу вучэбнай дзейнасці.
|
Актыўнае прымяненне метадаў інфармацыйнага пошуку. Выбар эфектыўных спосабаў выканання практыкаванняў. Пастаноўка і фармуляванне праблемы.
|
|
Рэфлексіўна-аргументацый-ны |
Аналіз сітуацый, рэфлексія, рацыянальнае аргументаванне сваёй думкі. |
Уменне даваць самаацэнку дзейнасці, знаходзіць прычыны сваіх памылак. Уменне выказваць аргументаваныя думкі, прыводзіць як аргументы веды, факты, свой вопыт. Уменне каменціраваць іншыя адказы і творчыя работы.
|
Здольнасць праводзіць рэфлексію спосабаў і ўмоў дзеянняў. Кантраляваць і ацэньваць працэс і вынік дзейнасці. |