Герб Мозырьского района
Отдел образования
Мозырского районного исполнительного комитета
enter Войти в кабинетВойти

Государственное учреждение образования

Средняя школа №13 г. Мозыря

Назад
ПРЫКЛАДНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ САСТАЎЛЕННЯ БІЛЕТА ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ БЕЛАРУСКАЯ МОВА, БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАТАТУРА

ПРЫКЛАДНЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ САСТАЎЛЕННЯ БІЛЕТА ПА ВУЧЭБНЫХ ПРАДМЕТАХ “БЕЛАРУСКАЯ МОВА, БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАТАТУРА”

(варыятыўная частка)

  1. У структуры вучэбнай праграмы па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі выдзяляюцца раздзелы:

а) патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў;

б) абавязковы змест адукацыі;

в) патрабаванні да ўзроўню падрыхтоўкі вучняў, абавязковы змест адукацыі.

  1. Выпускны экзамен па беларускай мове для вучняў ХІ класаў праводзіцца ў форме пераказу. Пры выстаўленні выніковай адзнакі неабходна:

а) аддаваць перавагу адзнацы за пісьменнасць;

б) улічваць абедзве адзнакі (яны раўназначныя);

в) аддаваць перавагу адзнацы за змест і маўленчае афармленне.

  1. Адзначце слова (словы), у якім (якіх) назіраецца прыпадабненне папярэдняга зычнага гука да наступнага мяккага (асіміляцыя):

а) святло;

б) схіліць;

в) рэалізме;

г) з героем;

д) скептык.

  1. Адзначце рад слоў (словазлучэнняў), у якіх усе словы напісаны ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй “Правілаў беларускай арфаграфіі і пунктуацыі":

а) шоўмен, кантрастны, Нью-Ёрк;

б) трыа, крыж Еўфрасінні Полацкай, пяцьдзясят;

в) трыўмвірат, прынтэр, дзявяты;

г) фарпосны, стапрацэнтны, Ландау.

  1. Адзначце слова, у напісанні якога дапушчана памылка:

а) прэс-канферэнцыя

б) мікраэлементы

в) заходне-еўрапейскі

г) абсалютна празрысты

д) цёмна-зялёны

  1. Устанавіце адпаведнасць паміж выдзеленымі парамі слоў і іх сэнсавай

характарыстыкай. Адзначце варыянт правільнага адказу:

A.    Невялікі антракт - перапынак у працы. Б. Ладзіць сані - ладзіць з суседзямі.

B.    Тонкая работа - тонкая бярозка.

Г. Лапчатыя птушкі - лапчастыя лісточкі.

1.  Амонімы.

2.   Мнагазначнае слова.

3.   Паронімы.

4.   Сінонімы.

5.   Антонімы.

а) А4Б3В2Г5;

 

б) А5Б1В2Г3;

 

в) А4Б2В1Г3;

 

 

г) А3Б1В2Г4;

 

 

д)    А4Б1В2Г3.

  1. Выберыце і запішыце па-беларуску словазлучэнне, у якім катэгорыя роду назоўніка ў рускай і беларускай мовах не супадае:

а) молодой понн;

б) большая пачка;

в) новая педаль;

г) травяной шампунь.

  1. Адзначце множналікавы назоўнік:

а) творы;

б) мінчане;

в) чарніла;

г) прысмакі.

  1. Знайдзіце словазлучэнне, якое ў беларускай мове адрозніваецца склонавай формай залежнага слова. Запішыце словазлучэнне па- беларуску:

а) слышать звукн;

б) слышать свонмн ушамн;

в) слышать ответ;

г) слышать отчётлнво.

  1. Адзначце складаназалежны сказ з аднародным сузалежным падпарадкаваннем:

а) Толіку было цікава і смешна глядзець, як лянівы і непаваротлівы ў сетцы карась куляй ляцеў на дно, калі яго апускалі ў ваду.

б) Колас любіў чыстыя баравыя лясы, дзе прасторна воку і дзе над галавой ніколі не змаўкае вячысты гоман хвойных вяршынь.

в) Асобныя дрэвы да таго тоўстыя, што калі б вырашылі ахапіць ствол, то спатрэбіліся б намаганні некалькіх чалавек.

г) Адкуль бацька гэта ведаў, ніхто з нас не разумеў, бо мы рабілі ўсё ўпотайкі.

  1. Адзначце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказе:

Яшчэ тыдзень назад зводкі якія штовечар у пяць рук запісваліся з голасу дыктара паведамлялі пра баі на Дняпры пра вызваленне Кіева а тут нечаканы рывок і немцы прыціснуты да Прыпяці.

а) коска, коска, коска, коска, працяжнік;

б) коска, коска, коска, коска, коска;

в) коска, коска, коска, працяжнік;

г) коска, коска, коска, коска;

д) коска, коска, коска, коска, двукроп’е.

  1. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце.

У спадчыну ад мінулых пакаленняў нам дасталася велізарная колькасць назваў населеных пунктаў, рэк і азёраў, урочышчаў і іншых геаграфічных аб’ектаў. На зямлі нашай Бацькаўшчыны, бадай, не знойдзеш ніводнай народнай назвы, якая б узнікла выпадкова. Калі ўважліва прыгледзецца, дык заўсёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці жыхароў і вельмі часта звязана з гістарычным мінулым чалавека. Сам народ ніколі не назаве сваё паселішча словам, якое ў чымсьці не адпавядала б, а тым больш пярэчыла ісціне. Не дзіва, што адзін з паэтаў напісаў: “Народ умее цёплым словам радзімы край свой прыласкаць”

  1. Вызначце від сувязі сказаў у тэксце, прапанаваным у заданні № 12. Адказ запішыце.
  2. Для літаратуры якога перыяду было характэрна наступнае: жанравае адзінства царкоўнай і свецкай літаратуры; недаацэнка індывідуальнага пачатку, перавага ўмоўных форм, сімволікі, выкарыстанне пераважна культавай мовы (старагрэчаскай, лацінскай, стараславянскай):

а) Літаратура эпохі Адраджэння.

б) Літаратура эпохі Сярэднявечча.

в) Літаратура эпохі Асветніцтва.

г) Антычная літаратура.

  1. Вызначце мастацкі напрамак па наступным азначэнні:

“Мастацкі напрамак у еўрапейскай літаратуры XVII - пачатку ХІХ ст., які вызначаўся высокай грамадзянскай тэматыкай, строгім выкананнем пэўных правілаў (дзяленне літаратуры на “высокі”, “сярэдні” і “нізкі” жанры, захаванне ў драматычных творах адзінства часу, дзеяння і месца і інш.)”

а) Класіцызм.

б) Рамантызм.

в) Сентыменталізм.

г) Рэалізм.

  1. Як называецца стылістычная фігура, ужытая ў народнай песні:

Сакоча зязюлька, сакоча —

Ды з бору ляцеці не хоча;

А ў боры ягодкі салодкі,

Ў крыніцы — нап'ёмся вадзіцы...

Ой, плача Агатка, плача —

Ад таткі ехаць не хоча:

У таткі парогі — нізенька,

Хадзіць па вадзіцу блізенька...

а) Эпіфара.

б) Анафара.

в) Паралелізм.

  1. Вызначце тып урока, асноўнай дыдактычнай мэтай якога з'яўляецца кантроль за ведамі, уменнямі і навыкамі:

а) урок-практыкум;

б) урок-семінар;

в) урок-залік;

г) урок-лекцыя;

д) урок-конкурс.

  1. Дзесяцібальная сістэма ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове і літаратуры заснавана на пяці ўзроўнях у адпаведнасці з
    псіхалогіяй засваення і авалодання ведамі. Адзначце, сутнасцю якога ўзроўню з'яўляецца ўзнаўленне вучэбнага матэрыялу на аснове разумення:

а) 1 -га ўзроўню;

б) 2-га ўзроўню;

в) 3-га ўзроўню;

г) 4-га ўзроўню;

д) 5-га ўзроўню.

  1. Напішыце, пры вывучэнні якога раздзела курса мовы мэтазгодна выкарыстанне артыкуляцыйна-слыхавога, імітацыйна-супастаўляльнага і інфармацыйнага метадаў.
  2. Праца над пераказам звязана з фарміраваннем як агульных, так і спецыфічных камунікатыўных уменняў. Адзначце, для выканання якога віду пераказу неабходны наступныя ўменні: ствараць выказванне іншага тыпу ў параўнанні з тэкстам-арыгіналам; выбіраць з тэксту матэрыял на прапанаваную тэму; сістэматызаваць адабраны матэрыял у адпаведнасці з асноўнай думкай тэксту; знаходзіць неабходныя моўныя сродкі для сувязі адабранага матэрыялу:

а) сціслы пераказ;

б) выбарачны пераказ;

в) падрабязны пераказ.

  1. Адзначце, да якой групы чытацкіх уменняў адносяцца пералічаныя ўменні: выяўляць родава-жанравую спецыфіку твора; вызначаць асноўную праблематыку твора; выяўляць матывы ўчынкаў герояў; выяўляць аўтарскую пазіцыю ў творы:

а) уменні, звязаныя з успрыманнем мастацкага твора;

б) аналітычныя ўменні;

в) сінтэтычныя ўменні;

г) уменні, звязаныя з ацэнкай мастацкага твора.

 
  1. Пры напісанні даследчай працы неабходна ва ўступе вызначыць тэму работы, мэту, задачы, аб'ект і прадмет даследавання. Суаднясіце прапанаваныя азначэнні з іх сутнасцю. Адказ запішыце.
  2. Мэта даследавання.

Б. Задачы даследавання.

  1. Аб’ект даследавання.

Г. Прадмет даследавання.